Міністры спорту 35 краін свету прынялі сумесную заяву па Беларусі і Расіі

Міністры спорту 35 краін свету прынялі сумесную заяву па Беларусі і Расіі

Міністры спорту 35 краін свету прынялі сумесную заяву па Беларусі і Расіі. Яны патрабуюць прыпыніць сяброўства РБ і РФ у міжнародных спартыўных арганізацыях, а іх прадстаўнікоў пазбавіць там пасадаў, забараніць у гэтых краінах трансляцыі міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Як паведаміў polskieradio24.pl міністр спорту Польшчы Каміль Бортнічук, пад заявай падпісаліся міністры толькі 25 краін ЕС з 27 — адмовіліся Балгарыя і Венгрыя. Затое падтрымалі кіраўнікі ведамстваў Вялікабрытаніі, ЗША, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Японіі, Нарвегіі і Канады.

"Хутчэй за ўсё, сёння далучацца Ліхтэнштэйн і Ісландыя [і яны далучыліся], — кажа польскі міністр. — Цікава, што Швейцарыя на гэта не рашылася, і я думаю, што гэты факт варта падкрэсліць". Менавіта ў гэтай краіне свае штаб-кватэры маюць многія міжнародныя спартыўныя федэрацыі.

Беларускі спорт, як і расійскі, апынуўся пад санкцыямі пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі