Больш за 6 тысяч вернікаў патрабуюць ад уладаў аднавіць законнасць у Беларусі

Больш за 6 тысяч вернікаў патрабуюць ад уладаў аднавіць законнасць у Беларусі

Больш за 6 тысяч вернікаў-хрысціян патрабуюць ад уладаў аднавіць законнасць у Беларусі, спыніць гвалт і правесці новыя прэзідэнцкія выбары. Яны падпісаліся пад адкрытым лістом, які з'явіўся ў канцы восені 2020-га. Сярод іх амаль сотня святароў розных канфесій. Збор подпісаў працягваецца.

"Свядомае скажэнне інфармацыі пра вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года, ілжэсведчанні ў судах, дэзынфармацыя ў СМІ, заведама неправасудныя рашэнні — гэта не толькі парушэнне законаў Рэспублікі Беларусь, але і вялікі грэх", — пішуць аўтары ліста.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі было затрымана больш за 30 тысяч пратэстоўцаў. Многія былі збітыя, некаторыя сведчылі пра катаванні. У краіне цяпер 169 палітвязняў. Пад арышт траплялі праваслаўныя, каталіцкія і ўніяцкія святары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі