Больш за 60 фанатаў мінскага "Дынама" затрыманыя ў Італіі (фота)
Яны ўдзельнічалі ў бойцы перад футбольным матчам "Дынама" (Мінск) — "Фіярэнціна".
Як паведамляе фанацкі сайт Belultras.by, больш за 60 футбольных фанатаў мінскага "Дынама" затрыманыя ў Італіі. Яны ўдзельнічалі ў бойцы перад футбольным матчам "Дынама" (Мінск) — "Фіярэнціна". Бойка адбылася за дзве гадзіны да пачатку гульні.
Пакуль не вядома, якое пакаранне пагражае затрыманым. Усе яны знаходзяцца ў адным пастарунку, многіх дапытваюць.
Нагадаем, што футбольны матч скончыўся сенсацыйнай перамогай мінскага "Дынама" — 2:1. Тым не менш беларуская каманда не трапіла ў 1/16 Лігі Еўропы, бо заняла апошняе месца ў сваёй групе.
Фота — belultras.by