Большасць сяброў Савета бяспекі ААН падтрымала Украіну
Большасць чальцоў Савета бяспекі падтрымалі антытэрарыстычную аперацыю, якую праводзіць Украіна на сваёй тэрыторыі.
Толькі Кітай абмежаваўся дыпламатычна нэйтральнай заявай. Сама Украіна падзякавала сусветнай супольнасці за падтрымку і адэкватны аналіз сітуацыі. Прадстаўнік Украіны ў сваім выступе адзначыў, што ніякіх танкаў і ракет супраць грамадзянскага насельніцтва не выкарыстоўвалі. Адзінымі замежнымі вайскоўцамі ва Усходняй Украіне ён назваў расійскіх дыверсантаў.
Паседжанне Савета бяспекі адбылося 2 траўня з ініцыятывы Расіі. Прадстаўнік Расіі Віталь Чуркін раскрытыкаваў дзеянні Кіева і пазіцыю ЗША. Ён адзначыў, што Расія не адмаўлялася ад выканання дамоўленасцяў ад 21 лютага — гэта пагадненьне ў Кіеве паміж Януковічам, апазіцыяй і заходнімі амбасадарамі, якую прадстаўнік Масквы адмовіўся падпісваць. Таксама ён спаслаўся на жэнеўскія пагадненні 17 красавіка.
У адказ на крытыку прадстаўніца ЗША Саманта Паўэр заявіла, што з боку Расіі чарговы раз выкарыстоўваецца хлусня, перадае Радыё "Свабода". Амерыканская дыпламатка нагадала, што Расія была адзіным бокам перамоваў, які адмовіўся падпісваць пагадненні 21 лютага, да якіх Крэмль пастаянна апелюе апошнім часам. На думку Паўэр, Расія не мае права патрабаваць іх выканання, бо гэты дакумент датычыць тых, хто падпісваў дамоўленасці.
Фота Саманты Паўэр — AFP