Борыс Джонсан тэрмінова вярнуўся ў Лондан: за яго палётам сачылі 7 тысяч чалавек
Борыс Джонсан / Sky News
Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан перапыніў адпачынак у Дамініканскай рэспубліцы і тэрмінова вярнуўся ў Лондан, піша Sky News. Чакаецца, што ён уступіць у гонку за крэсла прэм'ер-міністра, каб зноў узначаліць урад Брытаніі пасля адстаўкі Ліз Трас.
Выданне паведамляе, што за палётам самалёта, на якім ляцеў Джонсан, сачылі каля 7000 карыстальнікаў сайта FlightRadar24. Па словах амерыканскага карэспандэнта канала Марка Стоўна, Джонсан ляцеў у эканомкласе разам з жонкай і дзецьмі. Некаторыя пасажыры, убачыўшы карцінку, выглядалі збянтэжанымі і адпускалі ў адрас сітуацыі рэплікі.
Барыс Джонсан падаў у адстаўку шэсць тыдняў таму. Прычынай сталі скандалы, у якіх быў замяшаны як сам Джонсан, так і яго міністры. У гэты час пасаду прэм'ера займала Ліз Трас, якая пабіла рэкорд як прэм'ер, які кіраваў краінай усяго 45 дзён.
Сам Джонсан пакуль загадкава маўчыць і не робіць заяваў, але публічна яго падтрымліваюць многія сябры Кансерватыўнай партыі. Асноўны канкурэнт Джонсана — Рышы Сунак — экс-кіраўнік Мінфіна. Паведамляецца, што ён ужо набраў неабходныя для намінацыі 100 галасоў ад дэпутатаў абшчын Кансерватыўнай партыі, якая мае большасць у парламенце.
Калі да раніцы панядзелка, 24 кастрычніка, сто галасоў здолее сабраць толькі адзін кандыдат — ён безумоўна стане новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі. Калі больш за сто галасоў збяруць некалькі прэтэндэнтаў — адбудзецца другі тур. Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя 28 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.