BotanicProject: “На кожным канцэрце – па новай песні!»
Нягледзячы на бясконцыя праблемы з гукам і ўвогуле з тэхнікай, першы паўнавартасны канцэрт BotanicProject пасля «канадскіх вакацыяў» усё ж такі адбыўся! А для кожнага будучага канцэрту музыканты абяцаюць выконваць па новай песні.
Даведацца, чым жыў гурт, падзелены акіянам на 2 часткі, апошнія паўгода і што нанова аб'яднаныя BotanicProject плануюць рабіць зараз, мы і адправіліся ў паб-клуб Графіці.
Асабіста для мяне BotanicProject – гэта гурт, які нясе толькі пазітыў. Носьбіты шчырага сонечнага рэгі саступілі пазіцыі інтэлектуальнага андэграўнду, і актыўна ўдзельнічаюць у развіцці новага музычнага светапогляду. Пакуль адзін з вакалістаў гурта, Клім, знаходзіўся ў Канадзе і пісаў новыя песні, другі з іх – Кеша – даў 15 канцэртаў у Беларусі і таксама дапоўніў рэпертуар гурта новымі творамі. Ці задаволеныя самі музыканты першым стартам?
Клім: «У нас добры настрой і мы задаволеныя канцэртам, калі б толькі не праблемы з гукам, якія ад нас не залежылі і якія мы не змаглі выправіць. З таго, што было запланавана, мы выканалі толькі палову. Да таго ж, улічваючы тое, што я вярнуўся пару дзён таму, у нас было толькі 2 рэпетыцыі. Шмат новых песень – я прывёз 15 плюс каля дзесяці Кешыных, мы іх развучвалі, выбіралі лепшае для канцэрту»
Дарэчы, публіка новыя песні прымала “на ура”. Глыбокія, часта нават сакральныя, духоўныя тэксты, самабытны саўнд, а галоўнае тое, з якой самаадданасцю ўсё гэта адбывалася на сцэне, прыводзіла прысутных амаль што ў стан гіпнатычнага трансу. Файны, скажу я вам, стан!
Кеша: «Асабіста мяне вельмі парадавала тое, што людзі ТАК успрымалі нашыя духоўныя песні! Значыцца, не ўсё яшчэ згублена! Ёсць іскра ў кожным, і яна проста пачынае ўзгадваць сваю прыроду. Вось мантрычная песня «Хары-Крышна», услаўленне святых імёнаў, была вельмі жвава падхопленая, да нашага здзіўлення. Гэта настолькі прыемна, што з лішкам можа засланіць усе праблемы, якія ў нас зараз ёсць.»
Сумесна з BotanicProject сваімі міксамі парадавалі публіку DJ Essqeip ды DJ Mo’reason.
А сярод прыстуных на канцэрце былі заўважаны і славутыя госці!
У бліжэйшы час гурт BotanicProject збіраецца выступіць з трыма канцэртамі ў Мінску, таксама ў гурта запланаваныя канцэрты ў Казахстане, Расіі, Украіне і Чэхіі. А летам BotanicProject паўдзельнічаюць у фестывалі, які пройдзе на востраве! Дэталі мерапрыемства пакуль не раскрываюцца.
Напрыканцы канцэрту Клім і Кеша спяваюць на біс песню «Не покинь...».
«Больше не бойтесь, ОТ ПРАВДЫ не прячьтесь – и Джа подарит вам вечное счастье»
Атрымалася вельмі лёгка, расслабляльна і з задавальненнем! Можа, у гэтым і ёсць рэцэпт пазітыўнага светапогляду?