Брамнік зборнай Нарвегіі падчас матчу згубіў лінзу, пасля чаго прапусціў 3 шайбы
Брамнік хакейнай зборнай Нарвегіі Ларс Хаўген у матчы ¼ фіналу Алімпійскіх гульняў згубіў лінзу, пасля чаго прапусціў тры шайбы. Адбылося гэта ў гульні нарвежцаў з камандай алімпійскіх атлетаў з Расіі, якая скончылася з лікам 1:6 (0:3, 1:2, 0:1). У адной з паўзаў Ларс Хаўген выкінуў другую лінзу на лёд. Пазней яго замянілі.
Адзначым, што раней Хаўген выступаў за салігорскі “Шахцёр” і мінскае “Дынама”.
У паўфінале, які пройдзе 23 лютага, каманда алімпійскіх атлетаў з Расіі згуляе са зборнай Чэхіі.
Фота: Reuters