Брастаўчанка запрашала карміць пітона коцікамі. Кажа, яе старонку ВК узламалі

Брастаўчанка запрашала карміць пітона коцікамі. Кажа, яе старонку ВК узламалі

Пост 23-гадовай медсястры з Брэста Эліны Л. пра кармленне пітона кацянятамі узняў хайп у сацсетках:


"Аб'яўляецца запіс на суботу ў 12.00 на кармленне Гошы. Уваход 25 рублёў, відэа- і фота-фіксаванне забароненае. Наведвальнікам гарбата, кава, пячэнне, цукеркі бясплатна. Прагляд суправаджаецца лекцыяй "Харчовыя паводзіны рэптылій" у маім выкананні. Запіс па тэлефоне +37529*******".

 

Брастаўчанка запрашала карміць пітона коцікамі. Кажа, яе старонку ВК узламалі
Скрын паста, які выклікаў буру ў сацыяльных сетках

Пост прыцягнуў увагу абаронцаў жывёл і проста неабыякавых людзей. Ніхто не падумаў, што фота кацянят і пітона проста ўзятыя з інтэрнету. Першыя пачалі пісаць скаргі, другія — абурацца на старонцы “ВКонтакте”. Паколькі нумар тэлефона Эліны быў у свабодным доступе, пачаліся і абразлівыя тэлефанаванні.

 

Брастаўчанка запрашала карміць пітона коцікамі. Кажа, яе старонку ВК узламалі

Еўрарадыё датэлефанавалася да дзяўчыны. Яна распавяла, што не мае ніякага дачынення ні да пітона Гошы, ні да ўсёй гэтай сітуацыі ўвогуле. Па яе словах, яе старонку “ВК” узламаў прыхільнік, якому яна адмовіла ў адносінах. 


Кантроль над сваёй старонкай Эліна Л. страціла ўсярэдзіне сакавіка. Яна была вымушаная зарэгістраваць новы акаўнт, але і яго ўзламалі. На яшчэ адной, ужо трэцяй старонцы, Эліна піша, што не мае хатніх жывёл і ніколі б не рашылася на гвалт над кацянятамі.

 

Брастаўчанка запрашала карміць пітона коцікамі. Кажа, яе старонку ВК узламалі
Пакуль рыхтаваўся наш матэрыял, і гэтую, нібыта адзіную праўдзівую старонку Эліны, узламалі на нашых вачах. Цяпер старонка адноўленая.

Прыкметы таго, што старонкі ўзламаныя, сапраўды заўважныя. У здаровым розуме ніхто не напіша пра сябе "я паталагічная шлёндра" і не зарэгіструецца з такім URL:

Брастаўчанка запрашала карміць пітона коцікамі. Кажа, яе старонку ВК узламалі
Скрын адной са старонак Эліны

Дзяўчына сказала Еўрарадыё, што мае намер звярнуцца ў міліцыю.

 

Дарэчы, гісторыі пра тое, што закаханыя ў знак помсты ці дзеля цікавасці ламаюць акаўнты сваіх няспраўджаных каханых, не рэдкасць. Напрыклад, летась крымінальныя справы па артыкулах 349 "Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі" і 351 "Камп'ютарны сабатаж" былі распачатыя ў дачыненні да 17-гадовай дзяўчыны. Яна ўсяго толькі хацела, што адвучыць каханага ад камп'ютарных гульняў. Узламала акаўнты, змяніла уліковыя запісы, тым самым заблакаваўшы доступ да онлайн-стралялак. 


У 2010 годзе хлопец, які не мог патрапіць на старонку былой дзяўчыны ў "Аднакласніках", узламаў і змяніў пошту яе брата. Такім чынам мог адсочваць дзеянні дзяўчыны праз яе закрытую старонку. Брат звярнуўся ў міліцыю. Вынік — год абмежавання свабоды па крымінальным артыкуле 350 "Мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі