Брэцкае “Дынама” разграміла “студэнтаў”
Чарговыя матчы 19 тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў суботу, 24 жніўня. Брэсцкае “Дынама” ўшчэнт разграміла “Энергетык-БДУ” — 6:2. Брэстаўчане трымаюць лідарства ў турнірнай табліцы, а “студэнты” знаходзяцца на 13-м радку.
У той жа дзень “Віцебск” прымаў на сваім полі “Нёман” і гульня скончылася сухой нічыёй — 0:0. У “Віцебска” 11-е месца, у гродзенцаў — 8-е.
Раней у гэтым туры прайшлі такія матчы: “Дняпро” — “Мінск” — 1:0, “Іслач” — “Слуцк” — 0:1.
Сёння тур завяршаецца наступнымі матчамі: “Тарпеда-БелАЗ” — “Гарадзея”, “Шахцёр” — “Гомель”, БАТЭ — “Славія”. У матчы “Дынама” (Мінск) — “Тарпеда” (Мінск) будзе залічаны тэхнічны вынік 3:0, бо тарпедаўцы датэрмінова выбылі з чэмпіянату.