Брэсцкае "Дынама" мінімальна перамагло аўтсайдэра "Дняпро"
Брэсцкае "Дынама" мінімальна перамагло аўтсайдэра "Дняпро". Матч паміж імі у рамках 17 тура чэмпіянату Беларусі па футболе адбыўся 10 жніўня ў Магілёве. У гэтай сустрэчы быў забіты ўсяго адзін мяч — хуткім голам на 7-й хвіліне адзначыўся гулец гасцей Арцём Мілеўскі. Да канца матча лік застаўся 1:0 на карысць брэстаўчан.
"Дынама" займае 1-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату, "Дняпро" знаходзіцца на 15-м месцы, у зоне вылету ў першую лігу.
Таксама ўчора згулялі "Гомель" і "Слуцк" — 3:4. Цяпер "Гомель" знаходзіцца на 14-м радку ў турнірнай табліцы, у адным кроку ад зоны вылету, а "Слуцк" займае 9-е месца.
Раней у рамках 17 тура згулялі "Тарпеда-БелАЗ" і "Славія" — 1:1, а "Іслачы" залічылі тэхнічны вынік у гульні з мінскім "Тарпеда", якая не адбылася — 3:0.
Сёння згуляюць "Віцебск" і "Гарадзея", БАТЭ і "Энергетык-БДУ", мінскае "Дынама" і "Мінск".
Скончыцца 17 тур матчам "Шахцёр" — "Нёман", які пройдзе ў панядзелак, 12 жніўня.