Брэсцкае “Дынама” перамагло “Славію” — 4:2

Брэсцкае “Дынама” перамагло “Славію” —  4:2

Чарговыя матчы 20 тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў суботу, 31 жніўня. Лідар турнірнай табліцы брэсцкае “Дынама” на выездез перамагло мазырскую “Славію” —  4:2. “Слуцк” на сваім полі разграміў “Віцебск” —  3:0, а “Гомель” падзяліў ачкі з “Іслаччу” —  2:2.

Раней у 20 туры згулялі “Гарадзея” і “Дняпро” —  3:2, а ў матчы “Тарпеда” (Мінск) —  “Тарпеда-БелАЗ” быў залічаны тэхнічны вынік —  0:3.

Сёння тур скончыцца наступнымі матчамі: “Нёман” —  “Дынама” (Мінск), “Энергетык-БДУ” —  “Шахцёр”, “Мінск” —  БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі