Брэсцкае “Дынама” працягвае перамагаць, “Іслач” падзяліла ачкі з “Дняпром”

Брэсцкае “Дынама” працягвае перамагаць, “Іслач” падзяліла ачкі з “Дняпром”

Брэсцкае “Дынама” працягвае перамагаць і набіраць ачкі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 26 кастрычніка ў рамках 26 тура клуб перамог на выездзе аўтсайдэра “Гомеля”, хоць гаспадары поля і стварылі гасцям нямала праблемаў. Вынік матчу —  1:2. “Дынама” мае 67 ачкоў і ачольвае турнірную табліцу.

“Іслач” учора падзяліла ачкі з “Дняпром” —  1:1, а “Слуцк” разышоўся з мірам са “Славіяй” —  0:0.

Раней у 26 туры гулялі “Энергетык-БДУ” і мінскае “Дынама” —  3:3, “Нёман” і “Мінск” —  1:0.

Тур завершыцца сёння матчамі “Шахцёр” —  БАТЭ, “Віцебск” —  “Тарпеда-БелАЗ”.

У матчы “Тарпеда” (Мінск) —  “Гарадзея” будзе залічаны тэхнічны вынік —  0:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі