Брэсцкая анамалія: два гады запар у пракуратуры аднолькавая колькасць скаргаў

Пракуратура Брэсцкай вобласці / prokuratura.gov.by
Пракуратура Брэсцкай вобласці / prokuratura.gov.by

У 2020 годзе ў органы пракуратуры Брэсцкай вобласці "паступіла 8 тысяч 444 звароты грамадзян і 1139 зваротаў прадстаўнікоў юрыдычных асоб", паведаміла ў пятніцу служба інфармацыі абласной пракуратуры.

Цікава, што ў 2019 годзе зваротаў было роўна столькі ж — 8 444 і 1 139.  

Далей лічбы трохі адрозніваюцца. Калі ў 2019 годзе прызнаныя абгрунтаванымі поўнасцю альбо часткова 22% разгледжаных скаргаў грамадзян і 60% юрыдычных асоб, то ў 2020 — 54% усіх зваротаў.

Паведамляецца, што большасць заяў у 2020 годзе тычыліся "пытанняў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, выканання працоўнага і жыллёвага заканадаўства". У якасці прыкладаў прыводзяцца сітуацыі, звязаныя з беспарадкам на могілках і працай камунальнікаў.

Ці паступалі ў мінулым годзе ў Брэсцкую пракуратуру заявы ад грамадзян, якія пацярпелі падчас пратэстаў або пры затрыманні ад гвалту сілавікоў і якія не дачакаліся рэакцыі з боку СК, у прэс-рэлізе ведамства не паведамляецца.

Яшчэ ў верасні ў МУС казалі, што ў Следчы камітэт пададзена каля 2 тысяч заяў аб прымяненні гвалту з боку сілавікоў. Ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах распачата не было.

Брестская аномалия: два года подряд в прокуратуре одинаковое количество жалоб
Прэс-рэліз пракуратуры Брэсцкай вобласці па выніках працы ў 2019 годзе / prokuratura.gov.by
Брестская аномалия: два года подряд в прокуратуре одинаковое количество жалоб
Прэс-рэліз пракуратуры Брэсцкай вобласці па выніках працы ў 2020 годзе / prokuratura.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі