Брэсцкія ўлады не будуць ладзіць купелі для акунання на Вадохрышча
Купель на Вадохрышча / sb.by, ілюстрацыйнае фота
У Брэсце на Вадохрышча, якое святкуюць 19 студзеня, не будуць ладзіць купелі для акунання ў палонку. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
"Улічваем пры гэтым і пазіцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы аб тым, што гэты абрад мае вельмі ўскоснае дачыненне да духоўнага жыцця", — дадаў чыноўнік.
Пры гэтым Рагачук паведаміў, што ў найбольш верагодных месцах акунання гараджан будуць дзяжурыць супрацоўнікі Асвода і ратавальнікі — для недапушчэння няшчасных выпадкаў і своечасовай дапамогі.
Мяркуецца, што брастаўчане паводле традыцыі прыйдуць акунуцца да Вяслярнага канала. Праўда, не ў палонку, бо лёду на ім няма — у горадзе ўжо які дзень лье дождж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.