Брэстаўчаніна пасадзілі на тры гады за стрэляніну з газавага пісталета
Пры затрыманні 25-гадовы маладзён біўся галавой аб асфальт, і яму мусілі надзець ахоўны шлем спецназа, каб не пабіўся, распавядае Брэсцкая газета.
Мужчына нецэнзурна лаяў мінакоў і пагражаў зброяй. Раней яго ўжо пакаралі за тое, што абстрэльваў мінакоў і дзяцей у двары праз фрамугу з пнеўматычнай вінтоўкі. За хуліганства, учыненае паўторна, мужчыне далі тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.