Брастаўчанка знайшла свайго сабаку на акцыі ў падтрымку бяздомных жывёлаў

Брастаўчанка знайшла свайго сабаку на акцыі ў падтрымку бяздомных жывёлаў

Свайго зніклага некалькі месяцаў таму сабаку знайшла брастаўчанка на акцыі ў падтрымку бяздомных жывёлаў, піша "Брестская газета". Акцыя па падтымцы жывёлаў, якія знаходзяцца на ўтрыманні пункта адлову Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода, адбылася ў суботу 22 красавіка. 

У самім пункце адлову на сёння каля 130 сабак і 50 катоў. На акцыю валанцёры даставілі каля 30 жывёлаў — ад шарпея да беласнежных і трохкаляровых котак. Гаспадароў знайшлі восем сабак і шэсць катоў. Таксама валанцёры сабралі 477 рублёў, 80 кг сухога корму для катоў, 165 кг сухога корму для сабак, 64 кг крупаў ды іншыя прадукты. 

Самая незвычайная гісторыя адбылася з сабакам Найдай. На акцыю прыйшла брастаўчанка, каб узяць шчанюка. І нечакана яна ўбачыла сваю Найду, якая знікла ўзімку. Гаспадыня некалькі месяцаў марна шукала гадаванца, і ўрэшце наважылася завесці новага сабаку. Яна вельмі здзівілася, пабачыўшы сваю "страту" сярод жывёлаў, якія шукаюць гаспадароў. Жанчына забрала Найду дадому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі