Brutto плануе сустрэцца з Naviband і прапанаваць сваю дапамогу на Еўрабачанні

Brutto плануе сустрэцца з Naviband і прапанаваць сваю дапамогу на Еўрабачанні

Гурт Brutto павіншаваў з перамогай у беларускім нацыянальным адборы на Еўрабачанне Naviband.

Brutto падтрымлівае Naviband! Нарэшце можна шчыра балець за ўдзельніка Еўрабачання ад РБ!!! Naviband варты, яскравы і самабытны гурт!!! Мы рады прарыву новай, маладой Беларускай культуры на Еўрапейскі фэст)) Ну а Brutto будзе дапамагаць на ўсіх франтах — ва Украіне ў нас шмат сяброў!!!” — напісалі Сяргей Міхалок і кампанія ў сацыяльных сетках.

Па словах прадзюсара Brutto Антона Азізбекяна, у бліжэйшы час гурт плануе сустрэцца з Naviband і абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва.

“Трэба, каб яны спачатку распавялі, што яны паспелі даведацца пра Еўрабачанне па арганізацыйных момантах, — кажа Антон пра чаканні ад сустрэчы. — А далей ужо будзем глядзець. Нам шчыра хочацца дапамагчы, бо як нам падаецца, у нас для гэтага ёсць магчымасці. Гаворка вядзецца і пра прома і пра рашэнне нейкіх бытавых пытанняў, якія могуць адцягваць увагу ад галоўнага, з нейкімі студыйнымі пытаннямі можам дапамагаць… Наш гукарэжысёр Андрэй Баброўка выказаўся, што гатовы прадаставіць сваю студыю… Але гэта ўсё трэба спачатку абмеркаваць”. 

Тое, што на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі паедзе Naviband стала вядома 20 студзеня. Праўда, рашэнне гледачоў і журы зусім не супала. Гледачы назвалі пераможцам гурт "PROвокация". Журы ж аддало перавагу менавіта Naviband, "PROвокации" ― 0 балаў. У выніку сумы балаў перамаглі Naviband. Гэта была трэцяя спроба музыкаў паехаць на міжнародны песенны конкурс, якую яны самі называлі апошняй. Іх песня "Гісторыя майго жыцця" была адзіным цалкам беларускамоўным творам з 13-ці, што гучалі ў фінале, і стане першай песняй на беларускай мове на "Еўрабачанні".

20 студзеня Naviband выдалі новы альбом, які атрымаў назву "Иллюминация". Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку і прадстаўленая раней "Колыбельная", запісаная сумесна з расійскім пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом.

62-і Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" сёлета будзе праходзіць у Кіеве (Украіна) з 9 па 13 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі