BSSF заклікае адмовіцца ад правядзення спаборніцтваў у Беларусі і Расіі

Пакуль Мінск і Масква парушаюць прынцыпы міжнароднага права, вялікіх спаборніцтваў тут быць не павінна, лічаць у BSSF / pixabay.com
Пакуль Мінск і Масква парушаюць прынцыпы міжнароднага права, вялікіх спаборніцтваў тут быць не павінна, лічаць у BSSF / pixabay.com

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) звярнуўся да міжнародных арганізацый з заклікам не праводзіць турніры і спаборніцтвы ў Расіі і Беларусі.

Тыя спаборніцтвы, якія ўжо запланаваныя, трэба перанесці, лічаць у BSSF. Акрамя таго, удзел усіх расійскіх і беларускіх афіцыйных асоб у міжнародных спартыўных мерапрыемствах павінен быць абмежаваны.

Нагодай для звароту зрабілася рашэнне Уладзіміра Пуціна прызнаць "Л/ДНР".

"На гэты момант Уладзімір Пуцін павысіў узровень эскалацыі да рэальнай рызыкі немінучага пачатку вайны, уцягнуўшы, у тым ліку, у агрэсіўныя дзеянні Беларусь. Арганізацыя і правядзенне любога міжнароднага спартыўнага мерапрыемствы ў Беларусі і Расіі павінны быць абмежаваныя", — гаворыцца ў звароце Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Гэтыя абмежаванні, лічаць у BSSF, павінны дзейнічаць, пакуль Мінск і Масква парушаюць прынцыпы міжнароднага права. У Фондзе нагадалі пра асноўны прынцып алімпізму — будаваць і прасоўваць прыязны свет.

Нагадаем: на днях стала вядома, што мужчынская зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць у Беларусь на адборачны матч чэмпіянату свету 2023 года. Ён мусіў прайсці 25 лютага ў мінскім Палацы спорту. Такі крок у Лондане патлумачылі клопатам пра бяспеку гульцоў і сітуацыяй вакол Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі