БТ выдзяляе амаль 300 тысяч рублёў на трансфер абсталявання ў Токіа

Фота мае ілюстрацыйны характар / transinfo.by
Фота мае ілюстрацыйны характар / transinfo.by

"Белтэлерадыёкампанія" збіраецца выдаткаваць амаль 300 тысяч рублёў на транспарціроўку свайго абсталявання ў Токіа для асвятлення летніх Алімпійскіх гульняў. Тэндар на лагістычнае суправаджэнне грузу 25 сакавіка размешчаны на сайце goszakupki.by

Тэлевізійшчыкі шукаюць, хто даставіць "ад дзвярэй да дзвярэй" тэлевізійнае абсталяванне і спадарожную тэхніку коштам у $2,5 млн і вагой да 3,5 тон. На транспарціроўку грузу ад Макаёнка, 9 у Мінску да офіса Міжнароднага вяшчальнага цэнтра ў Токіа з усімі мытнымі афармленнямі БТ гатовая выдаткаваць 290 880 рублёў.

БТ выделяет почти 300 тысяч рублей на трансфер оборудования в Токио

Раней "Белтэлерадыёкампанія" абвясціла конкурс на закупку 35 квіткоў для супрацоўнікаў на суму ў 70 тысяч рублёў, а таксама тэндар на пашыў формы для гэтай дэлегацыі — за амаль 50 тысяч рублёў.

Такім чынам, да цяперашняга моманту БТ плануе выдаткаваць на паездку ў Токіа больш за 410 тысяч рублёў. І калі пашыў формы для супрацоўнікаў заяўлены з "уласных сродкаў", то купля квіткоў і перавозка грузу — з бюджэтных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі