Будуць заменены міністры Карлюкевіч, Ермаловіч, Церахаў, Мікулёнак, Уцюпін

Будуць заменены міністры Карлюкевіч, Ермаловіч, Церахаў, Мікулёнак, Уцюпін

У чацвер Аляксандр Лукашэнка агучыць новы склад ураду. Ужо вядома, што будзе новы прэм'ер-міністр, паколькі Сяргей Румас сыходзіць у бізнес.

Як паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага, ва ўрадзе будуць замененыя пяць міністраў. Гэта — міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр прамысловасці Павел Уцюпін, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

У бліжэйшы час стане вядома, хто ж іх заменіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі