Будзе створаны інтэрнет-партал "Партызаны Беларусі"

Будзе створаны інтэрнет-партал "Партызаны Беларусі"

Будзе створаны інтэрнет-партал "Партызаны Беларусі". Там можна будзе пабачыць індывідуальную картатэку савецкіх партызан і падпольшчыкаў, інтэрактыўныя карты баёў, фоталетапіс, біяграфіі. Пагадненне аб стварэнні інфармацыйнага рэсурса падпісалі Нацыянальны архіў і Выдавецкі дом "Беларусь сегодня". Сярод удзельнікаў праекту — БДУ, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, БДПУ імя М. Танка. Адзначаецца, што галоўная мэта — персаніфікаваць кожнага чалавека, які абараняў беларускую зямлю, інфармуе сайт sb.by.

У НАРБ захоўваецца амаль 400 тысяч уліковых картак партызан і падпольшчыкаў часоў Другой сусветнай вайны. Стаіць задача зрабіць іх лічбавыя копіі. Мяркуецца, што яны стануць даступнымі на сайце "Партызаны Беларусі" да лета 2019-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі