Букенгемскі палац: каранавірус у каралевы Лізаветы ІІ праходзіць лёгка

Каралева Лізавета II​ / Matt DunhamAP
Каралева Лізавета II​ / Matt DunhamAP

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ заразілася каранавірусам. Аб гэтым піша BBC са спасылкай на Букенгемскі палац.

У манарха "лёгкія сімтомы прастуды" і яна збіраецца працягнуць выконваць "лёгкія абавязкі" ў Вінзfры на наступным тыдні.

"Яна працягне атрымліваць медыцынскую дапамогу і будзе прытрымлівацца ўсіх адпаведных рэкамендацый", — гаворыцца ў заяве Букенгемскага палаца.

На мінулым тыдні 95-гадовая каралева кантактавала са сваім старэйшым сынам прынцам Чарльзам, у якога пасля выявілі каранавірус. Таксама COVID-19 знойдзены ў жонкі прынца Чарльза, герцагіні Карнуольскай Камілы.

У каралевы Лізаветы ІІ каранавірус выяўлены ўпершыню. Першую дозу вакцыны яна атрымала яшчэ ў студзені 2021 года. Карэспандэнт BBC Нікалас Уітчал, які спецыялізуецца на каралеўскай сям'і, сцвярджае, што на дадзены момант Лізавета II цалкам вакцынаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі