Букмекеры апусцілі Алёну Ланскую на 15 месца
За кожны долар, пастаўлены на перамогу беларускай артысткі, паважаная брытанская кантора William Hill гатовая выплаціць 67 долараў! Вядома, калі Ланская пераможа.
Топ-10 удзельнікаў “Еўрабачання” па меркаванні букмекераў
Па прагнозах букмекераў на выйгрыш "Еўрабачання", Алёна Ланская апусцілася на 15 месца. Кожны долар, пастаўлены на яе, можа прынесці 67 долараў. У выпадку, калі Ланская пераможа.
Яшчэ месяц таму Алёна Ланская ўваходзіла ў дзясятку фаварытаў — 7 красавіка яна займала ў рэйтынгу William Hill 9-е месца. А ў сакавіку сітуацыя была яшчэ лепшая: букмекеры ставілі яе на 5-е месца ў выніковым галасаванні! Перад нашай канкурсанткай былі толькі Данія, Нарвегія, Расія і Швецыя!
Датчанка Эмілі дэ Форэст ужо некалькі месяцаў застаецца фаварыткай букмекераў. Калі яе песня “Only Teardrops” выйграе “Еўрабачанне”, за кожны долар, пастаўлены на яе, William Hill аддасць усяго 2,25 долара.
Атрымліваецца, чым бліжэй да конкурсу, тым горшыя шансы беларускі на перамогу. Затое ў тым, што Ланская выйдзе ў фінал, букмекеры не сумняваюцца. У паўфінале, які пройдзе 14 траўня, беларускую канкурсантку ставяць на 6 месца.
“Трэнерскі штаб” нашай спявачкі на букмекераў не зважае і рыхтуецца да конкурсу ў штатным рэжыме. 7 траўня Ланская правяла першую рэпетыцыю на сцэне “Мальмё-Арэны”, дзе сёлета пройдзе “Еўрабачанне”. Сваю песню “Solayoh” яна спявае на фоне агромістага бліскучага шару, які сімвалізуе планету шчасця. Менавіта з гэтага бліскучага шара артыстка і выходзіць на сцэну “Еўрабачання”…
Не ведаем, як вам, але нам гэты бліскучы шар, з якога выходзіць Алёна Ланская, нагадвае зусім не планету шчасця, а вялікі торт на хлапечніку.