Бумбокс: “Прывітанне! Мы – супергурт з Кіева!”. Фотарэпартаж

11 верасня ў мінскім клубе West World Club выступіў украінскі фанкі-грув гурт “Бумбокс”.
Мабыць, такія клішэ як “нацыянальныя героі Украіны”, “прарыў года” ці “падзея № 1 у музычным свеце” зрабілі сваю справу, сталі занадта звыклымі для ўдзельнікаў “Бумбокс”, і хлопцы насамрэч пачалі адчуваць сябе супергуртом, пра што не толькі распавядаюць у інтэрв'ю, але і менавіта гэтымі словамі пачынаюць выступ. Сапраўды, у роднай Украіне, “Бумбоксы” ужо даўно выступаюць як VIP-госці і хэдлайнеры. Зараз у хлопцаў мільённая армія фанатаў і вядомасць гурта працягвае стабільна расці. Таму нягледзячы на тое, што гэта ўжо трэці канцэрт гурта “Бумбокс” у Мінску за апошні год, зала клуба задоўга да пачатку канцэрта была поўнай.

Гурт складаюць усяго 3 чалавекі: вакаліст Андрэй “Графіт” Хлыўнюк, гітарыст Андрэй “Муха” Самойло і DJ Валенцін “Валік” Маціюк. Музычны стыль праекта можна ахарактарызаваць як сумесь элементаў джаза, рэгей, хіп-хопу, соўла і сучаснага гітарнага мэйнстрыму.

Падчас канцэрту склалася адчуванне, што гэты візіт “Бумбокс” у Беларусь стаў нейкай знакавай падзеяй у музычным жыцці нашай краіны – у зале акрамя фанатаў гурта можна было заўважыць шэраг тэлевядучых нацыянальнага тэлебачання, шматлікіх журналістаў і беларускіх музыкаў.

Пасля гадзіннага выступу музыкі развіталіся і сышлі. Фанаты гурта яшчэ доўга знаходзіліся ў нейкім эйфарычным стане ці то ад дачаснага фіналу доўгачаканага канцэрту, ці то ад голасу Андрэя Хлыўнюка. Але нават пасля 40-хвіліннага “біс” музыкі на сцэне больш не з’явіліся.

Калі наступным  разам “Бумбоксы” завітаюць у Мінск і ці прыдуць на іх канцэрты крыху пакрыўджаныя фанаты? Пабачым. Пакуль жа прапануем вашай увазе фотарэпартаж з канцэрту.


















Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі