Буйныя вытворцы абутку прыпыняюць пастаўкі ў Беларусь

Буйныя вытворцы абутку прыпыняюць пастаўкі ў Беларусь

Буйныя вытворцы абутку — фірмы Nike, Lamoda, "Спортмастер" і "Детский мир" прыпыняюць пастаўкі прадукцыі ў Беларусь. Пра гэта яны паведамілі ў лісце на адрас Міністэрства па падатках і зборах, піша выданне "Ведомости". 

Кампаніі спасылаюцца на праблемы з маркіроўкай, якая стартавала з 1 лістапада 2021 года. 

Кампанія "Спортмастер" удакладніла, што пастаўкі пакуль што не прыпыняла, бо спадзяецца на хуткае вырашэнне праблемы. Фірма Lamoda прыпыняла пастаўкі, аднак часткова ўжо аднавіла. 

Кампаніі пастаўляюць сваю прадукцыю ў Беларусь праз Расію. Таму вытворцам і імпарцёрам неабходна атрымліваць коды двойчы — у расійскім Цэнтры развіцця перспектыўных тэхналогій (ЦРПТ) і ў беларускага аператара "Белбланкавыд". Пры ўводзе расійскіх кодаў у беларускую сістэму ўзнікае шэраг памылак, што пагражае імпарцёрам вялікімі штрафамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі