Бягуха Крысціна Ціманоўская заваявала ў Польшчы залаты медаль

Крысціна Ціманоўская / https://www.facebook.com/bssfbel
Крысціна Ціманоўская / https://www.facebook.com/bssfbel

Бягуха Крысціна Ціманоўская заваявала ў Польшчы залаты медаль. Беларуска перамагла на студэнцкім чэмпіянаце ў Познані. Яна стала першай на дыстанцыі 200 метраў з вынікам 23.33 секунды, паведамляе @zozhteam.

У 2021-м на Алімпіядзе ў Токіа беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманаўская ў сацсетках абурылася тым, што яе паставілі бегчы іншую дыстанцыю. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак яна звярнулася па дапамогу да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку Ціманоўская апынулася ў Польшчы. Пра яе паведамілі ўсе найбуйнейшыя СМІ свету.

Летась Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства і магчымасць выступаць у афіцыйных спаборніцтвах. Сёлета яна заняла другое месца на чэмпіянаце ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі