Бяссмертны: На фоне абвастрэння сітуацыі на Данбасе гаварыць няма пра што

Бяссмертны: На фоне абвастрэння сітуацыі на Данбасе гаварыць няма пра што

Для таго, каб палітычным шляхам вырашыць канфлікт на ўсходзе Украіны, найперш неабходна вывесці расійскія войскі з Данбаса. Так прадстаўнік прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў палітычнай падгрупе Кантактнай групы па вырашэнні канфлікту ва Украіне Раман Бяссмертны пракаментаваў Еўрарадыё сённяшнія перамовы ў Мінску.

Бяссмертны: “Ідзе цяжкая, руцінная праца. Але на фоне абвастрэння сітуацыі на лініі размежавання гаварыць няма пра што”.

Па словах былога амбасадара ў Беларусі Бяссмертнага, для яго сёння самае галоўнае — дамагчыся, каб у зоне канфлікту перасталі гінуць людзі.

Бяссмертны: “Але там ключом да ўсяго ёсць вывядзенне расійскіх войскаў, наёмнікаў расійскіх, расійскай зброі. Усе іншыя пытанні можна вырашыць. Увогуле, ва ўсіх іншых пытаннях я не бачу непераадольных праблем. Я магу сказаць, што да таго часу пакуль там стаяць два армейскія корпусы, падпарадкаваныя Генеральнаму штабу Расійскай Федэрацыі, у якіх камандаванне цалкам належыць расійскаму Генеральнаму штабу, кіраванне працэсам цалкам знаходзіцца ў руках Крамля. І гэта той выпадак, калі сама сітуацыя без рэгіянальнага, кантынентальнага і глабальнага кантэксту блізкая амаль да тупіковай”.

Тым не менш, кажа Бяссмертны, гэта не азначае, што працэс перамоваў трэба прыпыняць — ён проста патрабуе іншых кампанентаў. Якіх менавіта — пра гэта і шмат іншае чытайце праз пэўны час у эксклізіўным інтэрв’ю прадстаўніка прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў палітычнай падгрупе Кантактнай групы па вырашэнні канфлікту ва Украіне Рамана Бяссмертнага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі