Бязмытны парог на пасылкі з-за мяжы беларусам могуць павялічыць да 200 долараў

Бязмытны парог на пасылкі з-за мяжы беларусам могуць павялічыць да 200 долараў

У Беларусі могуць павялічыць парог бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных пасылках. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" увечары 2 кастрычніка паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган.

"Ёсць прапанова павялічыць парог да 200 долараў і 31 кілаграма. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы", — заявіў чыноўнік.

На цяперашні час міжнародныя пасылкі на аднаго чалавека могуць складаць 10 кг за месяц і каштаваць не больш за 22 еўра. Прычым гэтая мяжа не залежыць ад колькасці пакупак. За перавышэнне гэтай мяжы трэба плаціць 30% ад сумы перавышэння. Да таго ж, дадаткова трэба заплаціць мытны збор 5 еўра за кожную пасылку.

Дарэчы, летась беларусы атрымалі каля 11 мільёнаў пасылак з-за мяжы, піша tut.by. Норму ў 22 еўра перавысілі толькі каля 1% з іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі