Былога інспектара мытні судзяць у СІЗА праз стан здароўя

СІЗА №1, "Валадарка"

СІЗА №1, "Валадарка"

Справу былога мытніка Яўгена Гурыновіча вылучылі ў асобную вытворчасць праз яго праблемы са здароўем. Яго не змаглі даставіць у суд. У выніку з лютага працэс над ім ідзе ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Гурыновіча і яго былых калег Уладзіміра Журомскага і Віктара Новіка пачалі судзіць яшчэ ў мінулым кастрычніку. У справе было 11 пунктаў абвінавачвання, у тым ліку "здрада дзяржаве". Аднак затым стала вядома, што справу ў дачыненні да Гурыновіча будуць слухаць асобна ў СІЗА-1. Праваабаронцы высветлілі, што прычынай такога рашэння зрабіўся стан здароўя падсуднага. Праз міжпазваночную кілу ён не можа доўга сядзець і стаяць. На "Валадарцы" ўжо прайшло больш за дзесяць пасяджэнняў па гэтай справе. Апошняе адбылося 15 сакавіка.

Прысуды ў дачыненні да яго калег ужо вынесеныя. Віктару Новіку прысудзілі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзіміру Журамскаму 12 гадоў. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі