Былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі не прапускалі на радзіму
Былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сяргея Чэрачня не прапускалі на радзіму. 29 кастрычніка ён разам з іншымі беларусамі знаходзіўся ў пункце пропуску "Новая Гута" на мяжы з Украінай. На відэа відаць, што Чэрачань спрабаваў атрымаць ад беларускага памежніка хоць нейкія тлумачэнні.
Пазней стала вядома, што грамадзян Беларусі, а сярод іх і Чэрачня, прапусцілі.
У чацвер нечакана стала вядома, што Беларусь закрыла ўезд у краіну на межах з Літвой, Польшчай, Латвіяй і Украінай. Нібыта прычынай стала сітуацыя з COVID-19. Аднак афіцыйных тлумачэнняў няма. На памежных пунктах стаяць чэргі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.