Былы чыноўнік Савета бяспекі далучыўся да каманды Латушкі

Былы чыноўнік Савета бяспекі далучыўся да каманды Латушкі

Да Народнага антыкрызіснага кіравання далучыўся эканаміст Яўген Буры. Як паведамляецца, раней гэты экс-чыноўнік працаваў у Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, а таксама ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Буры мае эканамічную і юрыдычную выйшэшыя адукацыі. У дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі ён працаваў дарадцам па пытаннях эканамічнай бяспекі, чальцом і сакратаром Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы. Удзельнічаў у распрацоўцы і прасоўванні фінансавых IT-прадуктаў. 

У камандзе Паўла Латушкі ён будзе адказваць за эканоміку і фінансы. Паведамляецца, што Буры распрацаваў план народнага антыкрызіснага кіравання па эканоміцы і фінансах па набліжэнні і паспяховым праходжанні пераходнага перыяду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі