Былы консул Казахстана: Назарбаеў знайшоў у сабе мужнасць пайсці ў адстаўку

Былы консул Казахстана ў Брэсце Эльдар Кунаеў​ / vb.by
Былы консул Казахстана ў Брэсце Эльдар Кунаеў​ / vb.by

Былы консул Казахстана ў Брэсце Эльдар Кунаеў расказаў "Вечернему Бресту", што тры гады таму ён прыехаў у адну Беларусь, а цяпер з'язджае з іншай. Ён правёў паралель паміж цяперашнімі падзеямі ў Беларусі і выступамі казахскай моладзі ў снежні 1986 года:

"Адданасць дэмакратыі і справядлівасці — гэта тое, што ў крыві кожнага народа. Я ўспамінаю пратэсты казахстанцаў, калі насуперак волі мільёнаў да нас у рэспубліку прывезлі з Ульянаўска Колбіна [Генадзь Колбін — першы сакратар Ульянаўскага абкама партыі], не параіўшыся з народам, не выслухаўшы мясцовае кіраўніцтва і толькі таму, што так сітуацыя бачылася з высокіх кабінетаў у Крамлі.

Былі сотні параненых, пацярпелых, многія былі асуджаныя. Праз усё гэта нашаму народу давялося прайсці".

Былы консул лічыць, што вельмі важна своечасова ісці ў адстаўку:

"І Кунаеў, і Назарбаеў, якія дзесяцігоддзямі кіравалі краінай, знайшлі ў сабе мужнасць пайсці ў адстаўку. Гэта вельмі важна — сыходзіць своечасова. І таму аўтарытэт абодвух у казахстанцаў беспярэчны. На змену нават вельмі паспяховым палітыкам павінны прыходзіць маладыя, крэатыўныя, якія мысляць у духу часу".

У прыклад ён паставіў сітуацыю ў Казахстане, калі Нурсултан Назарбаеў пасля працяглага праўлення краінай пайшоў у адстаўку, і цяпер у іх новы прэзідэнт:

"Новы казахстанскі прэзідэнт Такаеў — кадравы дыпламат, які кіраваў да гэтага і МЗС, і ўрадам, і сенатам парламента, ён выдатна валодае і англійскай, і кітайскай мовамі, робіць стаўку на моладзь і стварае свой прэзідэнцкі рэзерв. Менавіта з гэтага рэзерву будзе і новы прызначэнец у Брэст".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі