Былы пасол у Аргенціне звярнуўся да дзяржслужачых

Уладзімір Астапенка (злева)
Уладзімір Астапенка (злева)

З заклікам праявіць прыстойнасць звярнуўся да дзяржслужачых былы пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка.

Пасля апошняй інаўгурацыі Лукашэнкі Астапенка некалькі разоў падаваў прашэнне аб адстаўцы. У выніку быў звольнены за "правіну, несумяшчальную са знаходжаннем на дыпламатычнай службе" і пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Былы пасол сказаў чыноўнікам, што не заклікае кіравацца яго прыкладам, а просіць толькі праявіць прыстойнасць, "якая, як вядома, не прадугледжвае гераізму, але прадугледжвае няўдзел у подласці".

Астапенка таксама падзякаваў усім беларусам за салідарнасць і падтрымку і заявіў пра сваё рашэнне далучыцца да працы Народнага антыкрызіснага кіравання.

Пра стварэнне Народнага антыкрызіснага кіравання заявіў адзін з лідараў Каардынацыйнага савета Павел Латушка. Новы орган ствараецца для пачатку перамоў і забеспячэння стабільнасці ў краіне "ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сіл".

Мяркуецца, што Народнае антыкрызіснае кіраванне праіснуе да новых выбараў і пераходу ўлады да новага ўраду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі