Былы вядучы “Контураў” працаўладкаваўся ў Федэрацыі хакея Беларусі
Ілля Коласаў, былы вядучы праграмы “Контуры” на тэлеканале АНТ, працаўладкаваўся ў Федэрацыі хакея Беларусі. Як інфармуе партал tut.by, ён ужо пачаў працу ў прэс-службе, але яшчэ не ведае, якая ў яго будзе пасада (яе структура толькі фармуецца).
Коласаў — ураджэнец расійскага горада Санкт-Пецярбург. На беларускім тэлеканале АНТ ён працаваў з 2015 года. У студзені сёлета стала вядома, што з ім не працягнулі кантракт.