Б’ёрндален выйграў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце свету па біятлоне

Зборная Нарвегіі па біятлоне стала чэмпіёнам свету ў эстафеце. Оле Эйнар Б’ёрндален, які выступаў на 4-м этапе, вывеў сваю каманду з трэцяга месца на першае.

Срэбра выйграла зборная Аўстрыі. На трэцім месцы — каманда Нямеччыны.

Выступ зборнай Беларусі закончыўся правалам. Нашы біятланісты фінішавалі на 19-м месцы. Усяго стартавала 26 каманд. Беларусы зарабілі 5 штрафных кругоў, дапусціўшы ў суме 12 промахаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі