Бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2010 годзе застанецца на сёлетнім узроўні

Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2010 год ухвалены Саветам міністраў Беларусі і Расіі. Пасяджэнне прайшло 28 кастрычніка ў Маскве пад старшынством кіраўнікоў урадаў дзвюх краін Сяргея Сідорскага і Ўладзіміра Пуціна, перадае агенцтва “РИА Новости”.
Як паведаміў Пуцін па выніках пасяджэння, аб'ём узносаў дзвюх краін захаваны на цяперашнім узроўні.

Сёлетні бюджэт складае амаль 168 мільёнаў долараў, узнос Расіі — 65%, Беларусі — 35%.

Пуцін канстатаваў, што рэалізацыя планаў сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў глабальнага крызісу "прыносіць рэальную аддачу, стымулюе дзелавую актыўнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі