Цела беларуса, які зваліўся са скалы на Балі, шукаюць трэці дзень

Цела беларуса, які зваліўся са скалы на Балі, шукаюць трэці дзень

На востраве Балі працягваюцца пошукі беларускага турыста Сяргея Барбушына, піша indonesiaexpat.biz. 27 кастрычніка ён зваліўся са скалы, калі спрабаваў зрабіць сэлфі, паведамляе мясцовая паліцыя. 

Пошукамі займаецца Нацыянальнае агенцтва пошуку і выратавання. У іх удзельнічаюць 21 чалавек з агенцтва і паліцыі. Цела беларуса шукаюць з дапамогай гумовай лодкі. Яны вядуць пошукі на плошчы ў 25 квадратных міляў. Увечары 29 кастрычніка для пошукаў выкарыстоўвалі верталёт. 

Мяркуецца, што беларус забраўся на скалу без суправаджэння. Каля месцы здарэння таксама знайшлі арандаваны ім аўтамабіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі