Чалы: Задача беларускай эканомікі — пратрымацца да крэдыту МВФ

Праўда, на яго думку, да МВФ нашым уладам трэба было звяртацца яшчэ паўгода таму. Эксперт адзначыў, што ўмовы расійскай дапамогі ўвесь час пагаршаліся, памеры расійскіх крэдытаў — таксама. Акрамя МВФ, заяўляе эксперт, ні ў кога няма разумнай праграмы рэформаў для беларускай эканомікі.


На думку Чалага, Беларусь прыняла палітычнае рашэнне адмовіцца ад расійскага крэдыту, але так, каб ініцыятарам выступіла сама Расія. У гэтую карціну, кажа ён, укладаецца выступ Аляксандра Лукашэнкі з рэзкай крытыкай расійскіх СМІ. І калі расійскі міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што Рассія можа не даць крэдыт, тады афіцыйны Мінск атрымаў карт-бланш.


Эканаміст лічыць, што гэтым разам гаворка можа ісці праз доўгую праграму супрацы Беларусі з МВФ — да трох гадоў. І сума крэдыту будзе большая — не такая, як крэдыт stand-by на год ці квартал. Хутчэй за ўсё, Беларусь папрасіла 3-5 млрд долараў. Пакуль жа ідзе працэс разгляду беларускай заяўкі, афіцыйны Мінск можа выканаць тое, што не давыканаў у папярэдняй праграме МВФ.


Беларусь, мяркуе Чалы, можа атрымаць грошы ад МВФ пад восень. Таму задача беларускай эканомікі — пратрымацца да таго часу. І апошнія рашэнні беларускага ўрада эксперт называе кансервацыяй наяўнага стану. У такім стане эканоміка можа пратрымацца да восені.

Поўную версію інтэрв'ю з Сяргеем Чалым слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі