Чарга па квіткі на матч БАТЭ — "Барселона" з'явілася яшчэ ўвечары ў нядзелю
Увечары ў нядзелю каля касаў Ticketpro з'явілася чарга з футбольных аматараў. Яна ўзнікла адразу пасля таго, як стала вядома, што ў продаж трапяць квіткі на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Барселона".
Як піша tut.by, першы заўзятар прыехаў да офіса ў нядзелю калі 21-й гадзіны. Каб пазбегнуць канфліктаў, ён завёў адмысловы спіс, у якім адзначаюцца новыя людзі.
Зранку 19 кастрычніка чаргу з ахвочых трапіць на футбольны матч складалі ўжо каля 25 чалавек.
Нагадаем, што ў продаж паступіць каля 300 квіткоў. Яны былі зарэзерваваныя за каталонскім клубам, але "Барселона" не выкупіла іх.
Дарэчы, продаж квіткоў пачнецца толькі з 15-й гадзіны. Прадавацца будзе адзін квіток у адны рукі. Каштуюць яны 200 000 рублёў.
Гульня пройдзе 20 кастрычніка на "Барысаў-Арэне". Пачатак прызначаны на 21.45.