Чарговы прысуд журналісту: Арцём Маёраў атрымаў 15 сутак арышту
Чарговы прысуд журналісту: супрацоўнік газеты "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён быў затрыманы ў нядзелю, калі ў Мінску праходзіў "Партызанскі марш". Маёрава прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні міліцыянеру. У матэрыялах справы былі відавочныя супярэчнасці. Згодна з адным з пратаколаў, у 14:30 18 кастрычніка ён не падпарадкаваўся патрабаванню міліцыянера сысці з месца, дзе "парушаўся грамадскі парадак". Але згодна з іншым пратаколам, а 14-й ён ужо быў затрыманы падчас масавага мерапрыемства!
Справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы. Суддзя Алена Жывіца не звярнула ўвагі на згаданыя супярэчнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.