Чарговы раман Сяргея Пясецкага выходзіць па-беларуску — чаму ён?
На беларускую мову перакладзены яшчэ адзін твор пісьменніка Сяргея Пясецкага — “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”. Зараз з дапамогай краўдфандынгу збіраюць грошы на выданне кнігі. Робіць гэтую справу вядомая спявачка Кася Камоцкая.
Чаму да твораў менавіта Сяргея Пясецкая такая вялікая цікавасць? Што падштурхнула ўзяцца за пераклад на беларускую мову “Запісак”? Ці не стаміўся беларускі чытач ад Пясецкага і як з’яўленне яго твораў па-беларуску паўплывае на цікавасць беларускага чытача да літаратуры па-беларуску?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка і кінадакументалістка, аўтарка праекта Кася Камоцкая.