Чарговы рукапіс Джона Ленана пойдзе з малатка

Лісток паперы з рукапісным тэкстам песні “A Day in the Life” і пазнакамі, зробленымі рукой самога Джона Ленана (John Lennon), будзе выстаўлены на аўкцыёне “Сотбіс”.  Гандаль адбудзецца 18 чэрвеня ў Нью-Ёрку. Эксперты аўкцыёну прагназуюць, што гэты рарытэт пойдзе з малатка не менш чым за 700 тысяч долараў.

Песня “A Day in the Life” выйшла на альбоме Beatles 1967-га года “Sgt Pepper's Lonely Hearts Club Band”, які неаднаразова ўзначальвала рэйтынгі лепшых пласцінак усіх часоў. Аўтарытэтны музычны часопіс “Rolling Stone” змясціў гэтую кампазіцыю сярод 500 найвялікшых песень усіх часоў.

Апошні падобны артэфакт, які выстаўляўся на “Сотбіс”, - гэта рукапісны тэкст бітлоўскай “All You Need Is Love”. У 2005-м годзе ён быў прададзены за 1 мільён долараў.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі