Чарговы скандал у біятлоне: у Б'ёрндалена забралі "золата", а пасля вярнулі
Сем краін пратэставалі з-за перагляду вынікаў мужчынскай гонкі пераследу на чэмпіянаце свету па біятлоне, у выніку чаго залатога медаля быў пазбаўлены нарвежац Оле-Эйнар Б'ёрндален. І яны дамагліся свайго. Апеляцыйнае журы, якое разглядала справу, вырашыла, што "золата" застаецца ў Б'ёрндалена. Такім чынам Максім Чудаў з Расіі, які некалькі гадзін пабыў пераможцам гонкі, усё ж застаецца другім.
Апеляцыйнае бюро вырашыла адмяніць рашэнне штрафаваць на адну хвіліну спартсменаў, якія няправільна прайшлі дыстанцыю. Такім чынам, ніякіх штрафных санкцый не будзе.
Газета.ру
Апеляцыйнае бюро вырашыла адмяніць рашэнне штрафаваць на адну хвіліну спартсменаў, якія няправільна прайшлі дыстанцыю. Такім чынам, ніякіх штрафных санкцый не будзе.
Газета.ру