Чарнагорыя абяцае бясплатныя ПЦР-тэсты на COVID для турыстаў
Марскі курорт на Адрыятычным моры недалёка ад Будвы / Reuters
Улады Чарнагорыі гарантуюць бясплатныя ПЦР-тэсты на COVID-19 усім турыстам, якія маюць патрэбу ў гэтым даследаванні для вяртання дадому. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міністэрства аховы здароўя краіны.
"Міністэрства аховы здароўя апавясціла інстытут грамадскага здароўя Чарнагорыі і ўсе паліклінікі, што з чацвярга 13 мая яны бясплатна робяць ПЦР-тэсты турыстам, якім дадзены тэст патрабуецца для вяртання ў сваю краіну", — цытуе "Радыё і тэлебачанне Чарнагорыі" міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
З канца красавіка ўлады краіны адмянілі для турыстаў з Беларусі, а таксама Расіі, Украіны і Паўночнай Македоніі ўсе абмежавальныя меры, у тым ліку ПЦР-тэставанне, як умову для ўезду ў краіну. Каменданцкую гадзіну ў краіне таксама днямі скасавалі, але ўлады папярэдзілі, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі абмежаванні могуць быць адноўленыя.
Чарнагорыя для беларусаў застаецца пакуль адной з нямногіх еўрапейскіх краін, дзе гэтым летам можна будзе правесці адпачынак. Астатнія па-ранейшаму зачыненыя.
Пры гэтым скарыстацца магчымасцю зрабіць бесплтаный тэст у Чарнагорыі грамадзяне Беларусі не змогуць. Такая паслуга прадугледжана для турыстаў толькі з тых краін, дзе пры вяртанні патрабуюць вынікі даследавання. Грамадзянам Беларусі, якія вяртаюцца дадому, ПЦР-тэст не патрэбны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.