Часовы павераны: Пытанне вяртання амбасадара ЗША ў Мінск пакуль не ўздымалася

Часовы павераны: Пытанне вяртання амбасадара ЗША ў Мінск пакуль не ўздымалася

Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША Майкл Карпентар, які зараз знаходзіцца з візітам у Мінску, падчас сустрэч у Мінабароны Беларусі ўздымаў пытанне пра вяртанне ў штат амбасады ваенных аташэ. Калі Вашынгтон даможацца ад Мінска такога пашырэння свайго штату, то ў будучым можна казаць пра далейшую нармалізацыю працы амбасады ЗША. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі заявіў часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў у Беларусі Скот Роланд:

“Калі нам удасца вырашыць пытанне ваенных аташэ, то гэта адаб’ецца на вырашэнні пытання штату амбасады ўвогуле. Як вядома, зараз мы не можам аказваць увесь спектар візавых паслуг з-за таго, што ў нас няма дастатковай колькасці амерыканскіх супрацоўнікаў”.

Па словах дыпламата, пытанне наконт вяртання амбасадара ЗША ў Беларусь, як і беларускага ў ЗША, пакуль не ўздымалася і не абмяркоўвалася афіцыйна. Але папярэдзіў, нават калі такое рашэнне будзе прынятае ўжо заўтра, то Вашынгтону спатрэбіцца не менш за год, каб прыняць такое рашэнне і накіраваць амбасадара ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі