Частка “гуманітарнага канвою” вярнулася з Украіны ў Расію

Як паведамляе РИА Новости, грузавікі накіраваліся ў боку горада Каменск-Шахцінскі, дзе расійская гуманітарная калона знаходзілася некалькі дзён да адпраўкі ва Украіну. На дадзены момант на афармленні на КПП знаходзіцца другая партыя з некалькіх дзясяткаў грузавікоў. Расійскія мытнікі плануюць сёння аформіць усе грузавыя аўтамабілі, якія даставілі груз ва Украіну, а цяпер вяртаюцца ў Расію.

Паводле прадстаўніка Паўднёвага мытнага ўпраўлення Расіі Раяна Фарукшына, “мытныя аперацыі ўжо праведзеныя ў дачыненні да першай партыі машын, якая складаецца з 34 грузавікоў. Яны ўжо ўехалі ў РФ”. Ён удакладніў, што ўсяго мяркуецца шэсць партый грузавікоў, якія будуць па чарзе заязджаць на пункт пропуску “Ізварына — Данецкі” для дагляду.

Як паведамляў УНІАН, 22 жніўня ўлады Расіі без узгаднення з Украінай і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа вырашылі накіраваць калону грузавікоў з гуманітарнай дапамогай у Луганск. Затым СМІ паведамілі, што першыя расійскія грузавікі перасеклі мяжу Украіны. Старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка назваў уезд расійскай калоны наўпроставым ваенным уварваннем Расіі на тэрыторыю Украіны. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што з трывогай і глыбокай занепакоенасцю сочыць за паведамленнямі пра тое, што расійская аўтакалона перасекла мяжу з Украінай без дазволу ўкраінскіх уладаў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі