ЧБ па футболе: “Нафтан” згубіў ачкі ў гульні з “Гомелем”

“Гомель”, які замыкае верхнюю шасцёрку ў турнірнай табліцы, прымаў у сябе “Нафтан” — прэтэндэнта на медалі сёлетняга першынства. У навапалачан была задача набраць ачкоў і дагнаць “Шахцёр”, які выцесніў іх з тройкі лідараў. Аднак справіцца з гэтай задачай гасцям не ўдалося: “Гомель” разграміў іх з лікам 3:0.

У гэты ж дзень згулялі “Дняпро” з “Нёманам” і разышліся з мірам — 1:1.

Нагадаем, што ўчора прайшлі першыя два матчы тура: “Белшына” саступіла “Мінску” — 1:2, а брэсцкае “Дынама” прайграла “Слуцку” — 0:2.
Заўтра 28-мы тур завершыцца матчамі: “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск), “Тарпеда-БелАЗ” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі