Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ абыграў "Днепр" з лікам 2:1
БАТЭ / fcbate.by
21 жніўня ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ абыграў "Днепр-Магілёў" з лікам 2:1. Як заўважае "Трыбуна", перамога здарылася праз 4 дні пасля адстаўкі галоўнага трэнера клуба Аляксандра Міхайлава. Яго звольнілі з-за нездавальняючых вынікаў у вышэйшай лізе пасля вылету з Лігі канферэнцый.
Як зазначае выданне, імя новага трэнера барысаўчан пакуль невядома, да гульні супраць "Дняпра" каманду рыхтаваў прадстаўнік ранейшага трэнерскага штаба Сяргей Зяневіч.
Перамога ў матчы з "Дняпром" дазваляе БАТЭ захоўваць за сабой першы радок у табліцы першынства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.