"Чэмпіянат": у ХК "Дынама-Мінск" можа вярнуцца трэнер Крэйг Вудкрафт

"Чэмпіянат": у ХК "Дынама-Мінск" можа вярнуцца трэнер Крэйг Вудкрафт

Канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт можа стаць галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама". Чакаецца, што ў яго штабе будуць працаваць знакаміты беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі і трэнер Павел Перапехін, інфармуе "Чэмпіянат".

Вудкрафту 49 гадоў. Ён працаваў з мінскім "Дынама" ў 2016-2017 гадах, тады каманда выйшла ў плэй-оф, дайшла да 1/4 фіналу. Пасля сыходу ўладкаваўся ў Швейцарыі, дзе стаў трэніраваць "Сервет" з Жэневы. У 2014-2017 гадах ён быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Як вядома, у сярэдзіне траўня выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта зацвердзіў на пасаду галоўнага трэнера "Дынама" Аляксандра Андрыеўскага. Аднак ён у выніку не падпісаў кантракт, і клубу давялося шукаць іншыя варыянты. З'явілася інфармацыя, што "Дынама" будзе трэніраваць замежнік, і яна пацвярджаецца. Праўда, пакуль неафіцыйна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі