Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой не змяншаюцца
Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой не змяншаюцца: па стане на 16.00 ва ўсіх разам пунктах пропуску налічвалася амаль 750 машын. У Катлоўцы на выездзе з Беларусі стаіць 140 фур, у Каменным Логу — 330, у Беняконях — 130, у Прывалцы — 148. Афіцыйных каментароў наконт прычынаў такой сітуацыі няма. Адзначым, што чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой захоўваюцца ўжо трэція суткі.
Пры гэтым крыху паболела машын на мяжы з Латвіяй: у Грыгароўшчыне — 80, ва Урбанах — 60 грузавікоў.
На польскай мяжы ёсць чэргі ў Брузгах — 81 грузавік, а таксама ў Бераставіцы — 33 машыны.